• +375 29 1210107
  • ecoschool.by@gmail.com

“Зялёны weekend”: горад для чалавека ці чалавек для горада?

афиша Зелёный уикенд

“Зялёны weekend”: горад для чалавека ці чалавек для горада?

Трэнеры Школы Экалагічнага Актывіста прымуць удзел у пятым штогадовым эка-фестываль творчасці і развіцця “Зялёны Weekend”. У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду — “Горад для чалавека ці чалавек для горада?”. Разам у гульнёвай і творчай манеры мы паспрабуем знайсці адказ, як зрабіць наш горад і сваё жыццё ў ім больш прыемным, эка-прыязным і поўным творчых і яскравых момантаў. Фэст арганізаваны “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі”, установай “Эка-Майстэрні” (“Дзіцячыя экалагічныя майстэрні”), таварыствам “Зялёная сетка” супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Новай фішкай Зялёнага weekend стане аб’яднанне тэматычных “пунктаў” у маршруты. Гасцям прапануецца прайсці іх цалкам, каб напрыканцы атрымаць прыемны падарунак.

Праходзячы па маршрутах, госці пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных урбан-інітыятыў: “Гарадскі агарод”, “Гададскі ляснічы”, “Зялёны дазор”, Мінскага роварнага таварыства ды арганізацый “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Экапартнёрства”, паўдзельнічаюць ў квэстах і адукацыйных блоках ад Школы Экалагічнага Актывісту, возьмуць удзел у воркшопах ад мінскіх стрыт-артыстаў, займуцца лэнд-артам і змогуць наведаць “жывую бібліятэку”, у якой пагутараць з прадстаўнікамі самых цікавых па меркаванню дзяцей прафесій.

Новыя ўражанні, новы досвед, веды і знаёмствы для сямей з дзецьмі і ўсіх ахвочых!
Агульны квіток на 1 чалавека — 50 000 BYR
(дае права ўдзелу ва усіх мерапрыемствах у рамках фестывалю)

admin-sea
admin-sea

Написать комментарий

*